У фэйкавых акаўнтах Святланы Алексіевіч паведамляецца пра нібыта напад на яе

У фэйкавых акаўнтах Святланы Алексіевіч паведамляецца пра нібыта напад на яе

У сетцы мікраблогаў Twitter у акаўнце ад імя пісьменніцы Святланы Алексіевіч з'явіліся запісы, быццам на яе напалі. Адказнасць за гэта ўскладаецца на беларускія ўлады.

Сама Алексіевіч акаўнт у твітары не мае. У яе ёсць старонка ў фэйсбуку, але і там яна нічога не піша. Расійскі выдавец пісьменніцы кажа, што ніколі нічога не чуў пра старонкі Алексіевіч у сацыяльных сетках.

Дарэчы, 7 снежня Алексіевіч выступіць у Стакгольме з нобелеўскай прамовай. Яна пачнецца ў 19.30 паводле беларускага часу ў будынку Шведскай акадэміі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі