У Ельскім раёне немагчыма прайсці абследаванне на радыёнукліды

Чарнобыльскія ліквідатары, якія жывуць у Ельскім раёне Гомельскай вобласці, не могуць на месцы прайсці абследаванне на ўзровень назапашвання ў арганізме радыёнуклідаў, паведамляе Радыё Свабода. У цэнтральнай раённай лякарні ўжо доўгі час не працуе ўстаноўка “СІЧ” — лічыльнік імпульсаў чалавека. На яго наладку ў лякарні нібыта бракуе грошай. Між тым пасля Чарнобыльскай катастрофы насельніцтва Ельскага раёну знаходзіцца пад радыяцыйнай нагрузкай. Смяротнасць ды інваліднасць у асяродку ліквідатараў значна вышэй за сярэднія паказнікі па Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі