У дзевяці гарадах свету праходзяць канцэрты Live Earth

У дзевяці гарадах свету сёння праходзіць серыя канцэртаў Live Earth, закліканая прыцягнуць увагу да праблемы кліматычных змен.
Першымі пачаліся канцэрты ў Сіднэі і Токіо. Акрамя таго, імпрэзы ідуць у Лондане, Ёханэсбургу, Шанхаі і Гамбургу і хутка пачнуцца ў Вашынгтоне, Нью-Джэрсі і Рыа-дэ-Жанэйра.

На іх выступяць такія зоркі як Мадона, Red Hot Chilli Peppers, Metallica і The Police.

Трансляцыю канцэртаў па тэлебачанні, радыё і інтэрнеце, як мяркуюць арганізатары, змогуць убачыць або пачуць 2 мільярды чалавек.

Усё гэта, на думку ўдзельнікаў мерапрыемстваў, дазволіць мабілізаваць грамадскасць і паўплываць на палітычны працэс.

ВВС

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі