У доме Іллі Міронава адбыўся новы ператрус — сам актывіст у турме

У доме Іллі Міронава адбыўся новы ператрус — сам актывіст у турме

Дома ў гомельскага актывіста Іллі Міронава адбыўся чарговы ператрус, аб гэтым у сацсетках паведаміла маці палітвязня Валянціна. 

Паводле яе словаў, сілавікі нічога не знайшлі, "бо ўсё, што можна ўжо забралі пры папярэдніх ператрусах". Пры гэтым яны паводзілі сябе вельмі далікатна, "нават усе разуліся", дадала маці актывіста.

Ілля Міронаў вядомы тым, што напісаў тысячы лістоў беларускім палітвязням. 30 верасня ён быў затрыманы па "cправе Зельцара". Палітвязень праходзіць па крымінальнай справе па артыкулах 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады) і 130 КК (распальванне сацыяльнай варожасці).

Таксама паведамлялася, што Міронава правяралі на фінансаванне экстрэмізму.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі