У чацвер на паўднёвым захадзе чакаецца да +27

У чацвер на паўднёвым захадзе чакаецца да +27

У бліжэйшыя суткі, 8 верасня, у Беларусі чакаецца надвор’е з пераменнай хмарнасцю. Будзе пераважна без ападкаў, толькі раніцай і ўдзень месцамі па поўначы пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы.

Уначы і раніцай у некаторых раёнах магчымы туман. Вецер чакаецца заходні, паўночна-заходні 5-10 метраў за секунду, удзень на паўночным усходзе парывы да 14 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ўначы складзе 8-14 градусаў вышэй за нуль, удзень будзе 18-24 цяпла, па паўднёвым захадзе паветра прагрэецца да +27, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі