У цэнтры Мінска машына правалілася пад зямлю (фота)

Каля гатэля "Краўн Плаза" ў Мінску легкавушка “Аўдзі” правалілася правым колам пад асфальт. Верагодна, што грунт пад асфальтам размыла падчас апошняй залевы, калі ў сераду затапіла вуліцу Кірава. Калі б аўто праехала па гэтым кавалку дарогі, не спыняючыся, магчыма, здарэння ўдалося б пазбегчы, лічыць гаспадар машыны.

"Машына стаяла на стаянцы, я ад'ехаў, каб ехаць па справах. Пад'ехаў да дарогі ўключыў паварот, машыны снуюць, я не мог адразу паехаць. Стаяў чакаў пакуль машыны праедуць, каб я мог выехаць на дарогу і адчуў, што машына пачала апускацца. Я адразу не зразумеў, што адбываецца. А потым, калі выйшаў пабачыў, што асфальт пачаў правальвацца і машына лягла на пуза".

Таксісты, якія працуюць побач з гатэлем кажуць, што ў гэтым месцы правальваюцца не першы раз. Яміну на выедзе са стаянкі рамантуюць разоў 10 за сезон, па новым асфальце бачна, што яе нядаўна латалі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі