У цэнтры Брэста з-за забытага пакунку з абуткам перакрылі вуліцу (фота)

У цэнтры Брэста з-за забытага пакунку з абуткам перакрылі вуліцу (фота)

Забыты пакунак з абуткам стаў прычынай таго, што ў Брэсце перакрылі вуліцу Савецкую. Здарэнне адбылося ўвечары 8 снежня.

Як паведамляе BrestCITY.com, прыкладна ў 17.20 мясцовая жыхарка затэлефанавала на нумар "102" і паведаміла пра нічыйны белы пакунак каля дома №80 на галоўнай пешаходнай вуліцы горада. Пакунак ляжаў на лаўцы і быў даволі аб'ёмны.

Праваахоўнікі, якія аператыўна прыехалі на месца здарэння, ачапілі тэрыторыю. "Падазроны" прадмет праверыла сапёрна-піратэхнічная група. Выявілася, што ў пакунку знаходзяцца некалькі пар абутку і нейкая вопратка, вельмі падобная да навагодняга нараду Снягуркі.

Фота: BrestCITY.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі