У Бярозе за 5 месяцаў пабудуюць Лядовы палац

Да 1 верасня ў Бярозе плануюць здаць у эксплуатацыю Лядовы палац. Яго будаўніцтва пройдзе вельмі хуткімі тэмпамі.
На сённяшні дзень прадпрыемтсва "Брэстпраект" толькі завяршэае праектаванне некаторых элементаў палацу і прылеглай тэрыторыі.

Вядома, што будынак узвядуць з перакрыжавана-сцержнявых металаканструкцый, а сцены абліцуюць сэндвіч-панэлямі. Будучы Лядовы палац будзе змяшчаць трыбуны на 800 чалавек, харэаграфічны і трэнажорны залы і кавярню.

Аляксей Мурланаў, Еўрарадыё, Брэст

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі