У Будславе праходзіць урачыстае набажэнства

Дзясяткі тысяч паломнікаў з усёй Беларусі і з замежжа сабраліся 1 ліпеня на ўшанаванне абраза Маці Божай Будслаўскай у мястэчка Будслаў, што на Мядзельшчыне. У аўторак на працягу дня прыбывалі групы пілігрымаў, а ў 18 гадзінаў пачалося ўрачыстае набажэнства.
Пра атмасферу свята Еўрарадыё распавядае Вячаслаў Гарчакоў, грэка-каталік з Івацэвіч:

"Атмасфера вельмі цёплая і ўзнёслая. Як прыбываюць групы пілігрымаў, дык гэта свята. Бо маршруты ў іх былі і вельмі далёкія - з Баранавіч, Івянца ці Ліды. Некаторыя 6 дзён ішлі. Дык гэта подзвіг веры!".

Адзначым, што мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч звярнуўся да беларускіх пілігрымаў і заклікаў іх маліцца за візіт Папы Рымскага ў Беларусь. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі