У Брэсце з-за прыезду Пуціна быў паралізаваны рух грамадскага транспарту

Прыезд расійскага прэм'ера Ўладзіміра Пуціна ў Брэст на паседжанне Саўміна "саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі" прынёс нямала нязручнасцяў жыхарам абласнога цэнтру.  Аўтобусы і тралейбусы выстойвалі па 20-30 хвілінаў у корках. У тралейбусным парку Еўрарадыё паведамілі, што графік руху тралейбусаў цалкам “паплыў” з-за таго, што ачэпленая вуліца Маскоўская, і транспарт прапускаецца дазавана.

На адрэзку ад цэнтра горада да выезду на трасу М1 адзін з пасажыраў тралейбуса №1 налічыў каля сотні міліцыянтаў паабапал вуліцы. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі