У Брэсце вырашылі рабіць кнігу пра паэтку Ніну Мацяш

Кнігу пра Ніну Мацяш вырашылі рабіць у Брэсце. Гэта стала вядома падчас прэзентацыі літаратурна-мастацкага штогадовіка “Жырандоля”, другі нумар якога рыхтаваўся перакладчыцай і паэткай-класікам з Белаазёрску. Рабочую групу ўзначаліла дацэнт Брэсцкага ўніверсітэта імя Пушкіна Марыя Новік.  У гэтай навучальнай установе прайшоў конкурс перакладаў “І зорка з зоркаю гаворыць”. Вершы Ніны Мацяш загучалі па-руску, па-нямецку, па-украінску і на англійскай мове.

Лепшыя пераклады ўвойдуць у трэці нумар “Жырандолі”. Рэдактарскі партфель у руках паэта Мікола Папекі і празаіка Алеся Паплаўскага. Дэдлайн — 1 красавіка. Старшыня Брэсцкага аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў Іван Мельнічук сказаў, што асабліва вітаюцца пісьменніцкія показкі і прыколы, — тое новае, чым адметны прэзентуемы нумар.

Не будзе залежаць, уваходзіць аўтар у лік СБП, альбо ён належыць да створанага ўладамі Саюза пісьменнікаў Беларусі, альбо ён не ўваходзіць ні ў які саюз, — галоўнае, каб было таленавіта напісана, сказаў спадар Мельнічук.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі