У Брэсце ў чатыры разы паменела зацятых "аўтаэгаістаў"

Гэта паказала другая дэкада акцыі “Аўтаэгаіст”. Як паведамілі Еўрарадыё ў аддзеле агітацыі і прапаганды абласной дзяржаўтаінспекцыі, на штрафную стаянку за гэты перыяд даставілі 3 легкавікі, у той час як за першую дэкаду — 12.  Нагадаем, такая мера прымаецца да тых, хто блакуе сваім аўто пад’езд для “хуткай медыцынскай дапамогі” ды іншага спецыяльнага транспарту.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі