У Брэсце шукаюць злачынцаў, якія за дзень абрабавалі шэсць кватэраў

Брэсцкія міліцыянты шукаюць злачынцаў, якія днём 4 верасня здзейснілі шэсць кватэрных крадзяжоў. Абрабаваць сёмую кватэру ім нешта перашкодзіла — яны паспелі толькі пашкодзіць замок.
Усе крадзяжы зафіксаваныя ў Маскоўскім раёне Брэста. Гэта шматпавярховыя дамы, абсталяваныя дамафонамі. Хутчэй за ўсё, злачынцы ўваходзілі ў пад'езды, скарыстаўшыся даверам жыхароў.

У выніку яны выкралі 12 залатых вырабаў, 610 долараў, 95 еўра, 90 польскіх злотых і 1 мільён 630 тысяч беларускіх рублёў. У здзяйсненні злачынстваў падазраюцца двое мужчын ва ўзросце да 30 гадоў.

Як лічаць аператыўнікі, працавалі "спецыялісты". “Не выключана, што гэта "гастралёры", якія прыехалі ў Брэст з іншага рэгіёна Беларусі, а магчыма і з-за мяжы", — адзначыў кіраўнік прэс-службы УУС Брэсцкага аблвыканкама Віктар Васілеўскі.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі