У Брэсце ДАІшнікі затрымалі злачынцу, які нанёс цяжкія раненні жанчыне

Злачынцу, які нанёс цяжкія нажавыя раненні жанчыне, затрымалі ў Брэсце супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла начальнік аддзела агітацыі і прапаганды Брэсцкай абласной ДАІ капітан Наталля Сахарчук"Супрацоўнікі дарожна-паставой службы рыхтаваліся да Рэспубліканскага агляду, ехалі на стрэльбішча. Пачулі гвалт, крыкі. На прыпынку “Завод” па вуліцы Маскоўскай ляжала жанчына, уся ў крыві. Людзі падказалі, куды пабег зламыснік. Двое засталіся аказваць даўрачэбную дапамогу, а двое пачалі пераслед, дагналі і скруцілі нападніка".  

Ім аказаўся былы муж жанчыны. Ён нанёс ахвяры тры нажавых раненні. Цяпер жанчына ў цяжкім стане ў рэанімацыі, сказала Сахарчук. Аналіз крыві затрыманага на алкаголь паказаў 1,6 праміле. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі