У Брэсце адкрыўся ХIII Міжнародны тэатральны фэст "Белая вежа"

Урачыстае адкрыццё ХIII Міжнароднага тэатральнага фэсту "Белая вежа" адбылося ў Брэсцкім тэатры драмы і музыкі. У першы дзень фэсту гледачы ўбачылі спектаклі тэатраў з Украіны, Беларусі і Францыі. Гэта лялечны спектакль для дзяцей "Лісіная гісторыя", які прадставіў Тэатр маленькага люстэрка з Парыжу, праца Брэсцкага тэатра драмы і музыкі "Злачынства і пакаранне" а таксама вулічны спектакль "Цудоўны мір, або як людзі чытаюць газеты" Львоўскага духоўнага тэатра "Уваскрошанне".

У афішы ХIII Міжнароднага тэатральнага фэсту "Белая вежа" значыцца выступ 29 тэатральных калектываў, у тым ліку з Расеі, Украіны, Балгарыі, Польшчы, Славакіі, Ізраілю, Румыніі, Францыі, Японіі.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі