У беларускіх буслоў сёлета дэмаграфічны бум

У Беларусі гняздуецца кожны дзесяты белы бусел. Усяго ж у краіне налічваюць прыблізна 18 тысяч пар гэтых птушак. Разам з Польшчай, Украінай і Турцыяй Беларусь уваходзіць у пяцёрку ўлюбёных бусламі месцаў, апавядае Першы нацыянальны тэлеканал. Сёлета ўсё часцей можна ўбачыць у гняздзе па чатыры і нават пяць буслянят. Патлумачыць дэмаграфічны бум можна добрай кармавой базай: у палях зараз вельмі шмат мышэй-палёвак, а ў абмялелых ад спёкі вадаёмах лёгка лавіць жаб і рыб.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі