У Беларусі жанчыны жывуць амаль на 12 гадоў даўжэй за мужчын

У Беларусі захоўваецца значная розніца ў працягласці жыцця мужчын і жанчын. У 2008 годзе яна амаль 12 гадоў, адзначае БелаПАН.  Так, мужчыны жывуць 64,7 года, а жанчыны — 76,5. У той жа час, паводле ацэнкі ПРААН, натуральнай розніцай прынята лічыць 5 гадоў.

Па стане на 1 студзеня 2010 года колькасць жанчын у Беларусі склала 5 млн 63,3 тыс., ці 53,4% агульнай колькасці насельніцтва. У гарадах і гарадскіх селішчах пражывала 74,7% жанчын, у сельскіх населеных пунктах — 25,3%. На тысячу мужчын у краіне прыпадае 1146 жанчын.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі