У Беларусі завяршаецца льготная перарэгістрацыя прадпрымальнікаў

10 лістапада ў Беларусі завяршаецца льготная перарэгістрацыя індывідуальных прадпрымальнікаў, якія вырашылі стварыць прыватныя ўнітарныя прадпрыемствы. Ужо цяпер эксперты кажуць пра правал кампаніі ўладаў па іх стварэнні. “Ужо можна цвёрда сказаць, што абсалютная большасць, больш за 90% індывідуальных прадпрымальнікаў, не скарысталіся льготамі, якія прадаставіла дзяржава”, — лічыць эканаміст і юрыст Сяргей Балыкін.

Ён мяркуе, што калі прадпрымальнікі не стварылі юрыдычных асобаў на льготных умовах, то не варта чакаць стварэння імі УП на агульных умовах, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі