У Беларусі ў 26% арганізацый зарабляюць ніжэй за 200 долараў

У Беларусі па выніках працы за сакавік гэтага года доля арганізацый з заробкам ніжэй за 200 долараў у агульным аб’ёме даследаваных юрыдычных асоб склала амаль 26%. Гэта на 9,7% ніжэй, чым у студзені.
Па звестках міністэрства эканомікі, летась згодна з даручэннем савета Міністраў праводзілася праца па павышэнні ў падведамасных арганізацыях сярэдняга заробку не ніжэй за 200 долараў.

У мінулым годзе такі паказчык, паводле звестак Мінэканомікі, быў дасягнуты ва ўсіх арганізацыях, што ўваходзяць у ведамаснае падпарадкаванне міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі, міністэрства лясной гаспадаркі, Дзяржкамітэта па навуцы і тэхналогіях, а таксама Мінздрава і Мінфіна.

Паведамляе газета “Рэспубліка”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі