У Беларусі пройдзе сумеснае вучэнне спецслужб краін СНД

Сумеснае аператыўна-стратэгічнае камандна-штабное вучэнне спецслужб краін СНД "Бастыён-антытэрор 2008" пройдзе на тэрыторыі Беларусі ў жніўні-верасні гэтага года. У цяперашні час вядзецца праца па яго падрыхтоўцы і планаванні. Мерапрыемства будзе праведзена ў адпаведнасці з Праграмай супрацоўніцтва дзяржаў - удзельніц СНД у барацьбе з тэрарызмам і іншымі гвалтоўнымі праявамі экстрэмізму на 2008-2010 гады.

Пры гэтым падчас вучэнняў плануецца адпрацаваць пытанні ўзаемадзеяння Камітэта дзяржаўнай бяспекі з зацікаўленымі органамі дзяржаўнага кіравання. Каардынатарам будзе выступаць Антытэрарыстычны цэнтр СНД.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі