У Беларусі падоўжылі забарону на вываз шэрагу тавараў

У пераліку забароненых да вывазу тавараў ёсць і ядзерныя рэактары, і кампрэсійныя панчохі / ілюстрацыйнае фота pixabay.com

З Беларусі па-ранейшаму нельга будзе вывозіць рухавікі і турбіны, ядзерныя рэактары, вагоны, даільныя апараты, кампрэсійныя панчохі і стаматалагічныя матэрыялы, пластылін і соскі. Усяго ў пераліку 254 пазіцыі. Рашэнне пра падаўжэнне забароны на вываз прыняў урад Беларусі. Дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым партале.

Забарона дзейнічала з 22 сакавіка. У новым дакуменце ёсць удакладненне: забарона не распаўсюджваецца на тавары з пераліку, калі яны маюць сертыфікат пра беларускае або расійскае паходжанне і вывозяцца па ўзгадненні з рэспубліканскімі органамі дзяржкіравання, а таксама па ліцэнзіях. Парадак выдачы дазволаў і ліцэнзій таксама прапісаны ў дакуменце.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.