У Беларусі намалацілі больш за 2 мільёны тон збожжа

Гаспадаркі Беларусі намалацілі больш за 2 мільёны тон збожжа, а менавіта — 2 мільёны 89 тысяч тон. Сярэдняя ўраджайнасць збожжавых і зернебабовых культур складае 31,1 цэнтнера з гектара, паведамляе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання. Па звестках на 24 ліпеня, збожжа прыбрана з 673,6 тысяч гектараў. Гэта прыкладна 27,5% ад агульнай плошчы. Пакуль што на жніве ўсіх апярэджваюць гаспадаркі Гомельскай вобласці, якія прыбралі амаль палову пасеянага збожжа.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі