У Беларусі легалізуюць доларавых мільянераў?

Кіраўнік Прыёрбанку прапанаваў ураду Беларусі легалізаваць доларавых мільянераў. Паводле звестак Сяргея Касцючэнкі, у нашай краіне іх налічваецца не менш за 7-10 тысяч чалавек.
Касцючэнка прапанаваў ураду вынайсці спосаб, каб прыцягнуць сродкі айчынных мільянераў у беларускія банкі. На сённяшні дзень у тым жа «Прыёрбанку» ёсьць толькі два рахункі, на кожным з якіх больш за мільён долараў.

У якасці прыкладу С. Касцючэнка адзначыў, што ў «Райфайзенбанк-Україна» налічваецца 650 рахункаў сумай не менш за 1 мільён долараў.


Паведамляе «Інтэрфакс»


Фота — smedia.vermotion.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі