У Беларусі хочуць забараніць жанчынам нараджаць пасля 40 гадоў

У беларускім парламенце на стадыі канчатковага зацвярджэння знаходзіцца праект закона аб дапаможных рэпрадукцыйных тэхналогіях. Дзяржава збіраецца максімальна рэгламентаваць ужыванне розных тэхналогій лекавання жаночага і мужчынскага бясплоддзя і вызначыць прававыя рамкі выкарыстання ЭКА. Як інфармуе "Беларускі партызан", новы закон прадугледжвае ўзроставыя абмежаванні для правядзення працэдуры ЭКА. Праект закона пазбаўляе бясплодную жанчыну пасля 40 гадоў права і шанцаў стаць маці шляхам штучнага апладнення. Ініцыятары забароны спасылаюцца на тое, што такія жанчыны часцяком маюць супрацьпаказанні для цяжарнасці. Што праўда, яны не згадваюць, штоо нярэдкія выпадкі, калі супрацьпаказанні бываюць і ў дваццацігадовых.

Статыстыка сведчыць, што сёння жанчын, якія звярнуліся ў клінікі рэпрадукцыі, каля 10% - дамы бальзакаўскага веку. У Мінску самая старэйшая з тых, хто зацяжараў з дапамогай адмыслоўцаў па ЭКА, - 53-гадовая пацыентка.

Паседжанне працоўнай групы па выпрацоўцы закона аб дапаможных рэпрадукцыйных тэхналогіях прызначанае на пачатак ліпеня. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі