У Беларусі афіцыйна 44,9 тысяч беспрацоўных

У Беларусі на 1 чэрвеня бягучага года на ўліку па беспрацоўі стаялі 44,9 тыс. чалавек. Гэта на 5,9% менш у параўнанні з 1 чэрвеня мінулага года, паведамляе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. Узровень зарэгістраванага беспрацоўя на 1 чэрвеня склаў 1% да колькасці эканамічна актыўнага насельніцтва краіны (на 1 чэрвеня 2007 г. гэты паказчык быў 1,1%, на 1 чэрвеня 2006-га — 1,6%).

Колькасць вольных працоўных месцаў у банку вакансій дзяржслужбы занятасці павялічылася ў параўнанні з 1 чэрвеня 2007 г. на 21,2% да 59,4 тыс. (толькі за красавік вакансій стала больш на 3,1 тыс., за травень — на 5,1 тыс.).

У Віцебскай, Гомельскай і Брэсцкай абласцях узровень беспрацоўя на 1 чэрвеня склаў 1,3%. У Гродзенскай вобласці гэты паказчык быў 1,2%, у Магілёўскай — 1,1%, у Мінскай — 1%. У Мінску ўзровень зарэгістраванага беспрацоўя склаў 0,3% да колькасці эканамічна актыўнага насельніцтва.

АФН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі