У Беларусі абвешчаны конкурс мастацкага здымка "Еўропа нашымі вачыма"

"Еўропа нашымі вачыма" — так называецца конкурс мастацкага здымка, які прымеркаваны да міжнароднага кінафэста "Тыдзень еўрапейскага кіно ў Беларусі". Яго арганізатарамі выступаюць амбасады краін Еўрасаюза ў Беларусі і грамадскае аб'яднанне "Фотамастацтва". Паводле іх задумкі, праект мусіць дапамагчы беларусам пабачыць Еўропу вачыма сваіх суайчыннікаў. Арганізатары мяркуюць, што гэта вельмі актуальна ва ўмовах наладжвання адносінаў паміж Беларуссю і ЕС, асаліва актыўна ідуць якраз культурныя кантакты, расце колькасць турыстаў.

Конкурс "Еўропа нашымі вачыма" працягнецца да траўня, калі будуць вызначаныя лепшыя 50 працаў, з якіх створыцца экспазіцыя, прымеркаваная да адкрыцця кінафэсту.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі