У Барысаве спілавалі памятныя крыжы

У Барысаве работнікі УП "Жыллё" спілавалі два мемарыяльныя крыжы. Памятныя крыжы стаялі на Батарэях — месцы масавых расстрэлаў у савецкі час. Як паведамляе "Наша Ніва", афіцыйная прычына дзеянняў уладаў пакуль невядомая.

Нагадаем, што адзін з крыжоў быў пастаўлены ў гонар ахвяраў галоднага бунту 1930-х гадоў, ён прастаяў болей за год. Другі — у гонар Юркі Моніча — быў пастаўлены нядаўна, 23 траўня. Цяпер яго распілавалі на некалькі кавалкаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі