У Барысаве без электрычнасці заставаліся 230 дамоў

У Барысаве без электрычнасці заставаліся 230 дамоў

18 снежня аварыя пакінула значную частку Барысава без электрычнасці. Як паведамляе БелаПАН, у 9.20 раніцы мясцовыя ратавальнікі атрымалі паведамленне пра адключэнне электраэнергіі.

Без святла засталіся 232 прыватныя жылыя дамы, сярэдняя школа, два дзіцячыя садкі, два прадпрыемствы.

З аварыяй удалося справіцца за 40 хвілінаў. А 10-й падача  электраэнергіі аднавілася.

Фота: nahnews.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі