У Барані збіраюць грошы на помнік байкапісцу Ўладзіміру Корбану

100-гадовы юбілей байкапісца Ўладзіміра Корбана мяркуюць шырока адзначыць у верасні на яго малой радзіме ў мястэчку Барань, паведамляе Радыё Свабода. Ён быў ці не самым вядомым беларускім байкапісцам пасля Кандрата Крапівы.


Вучні і настаўнікі бараньскай сярэдняй школы №15, якая носіць імя Ўладзіміра Корбана, прапанавалі мясцоваму выканкаму ўсталяваць памятны знак да ўгодкаў паэта-земляка. Спачатку гэта будзе сімвалічны камень, а потым, верагодна, і паўнавартасны помнік.

Прапановы ўсталяваць помнік на радзіме Ўладзіміра Корбана абмяркоўваліся яшчэ шмат год таму. У тым ліку была прапанова, каб гэта быў арыгінальны помнік і нагадваў пра ўсіх беларускіх байкапісцаў. Напрыклад, гэта маглі быць выявы герояў беларускіх баек. Аднак на ўвасабленне ў жыццё гэтых ініцыятыў у мясцовым бюджэце не знайшлося грошай. Таму цяпер вырашана абвясціць збор дабрачынных сродкаў на асобны банкаўскі рахунак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі