У Баранавічах на пажары загінулі чатыры чалавекі

Агонь, ілюстрацыйнае фота

Агонь, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У Баранавічах мінулай ноччу на пажары загінулі чатыры чалавекі гаспадар дома і трое яго гасцей. Пра пажар у мясцовым падраздзяленні МНС даведаліся апоўначы, выехалі на месца. Дом да таго часу ўжо гарэў адкрытым полымем.

Унутры ратавальнікі знайшлі чатыры целы. Агонь часткова знішчыў дах і маёмасць у адным з пакояў, пашкодзіў перакрыцце, унутранае аздабленне і маёмасць у доме. 

Прычынай пажару магло быць неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні, піша СК.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі