У Баранавічах мужчыны разбілі акно, на якім быў агітацыйны выбарчы плакат

Падвойнае шкло разбілі камянямі ў акне баранавіцкай цэнтральнай бібліятэкі імя Таўлая. На ім быў налеплены агітацыйны плакат аб выбарах у Палату прадстаўнікоў.
Дваіх мужчын-парушальнікаў неўзабаве затрымалі і абавязалі паставіць у акно новае шкло. Прычым, рабіць гэта яны былі вымушаныя двойчы. Першае шкло аказалася тонкім і зламалася.

Затрыманыя сказалі, што разбілі акно, бо былі ў стане алкагольнага ап'янення.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі