У Бабруйску прэзентавалі кніжку “Акрэсцінскія будні" (фота)

У Бабруйску 22 лістапада адбылася прэзентацыя новай кніжкі “Акрэсцінскія будні: дзённікі палітвязняў”. Аўтары кніжкі пабывалі ў спецпрыёмніку-размеркавальніку на Акрэсціна, 36 (Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў) і дзеляцца з чытачамі сваімі ўражаннямі і думкамі падчас зняволення. Кніжка з’яўляецца дапоўненым перавыданнем кнігі  “Акрэсцінскія будні: дзённікі палітвязняў” 2009 года. У новае выданне дададзеныя дзённікі іншых аўтараў, якія знаходзіліся ў беларускіх турмах у 2001-2009 гг. Сярод аўтараў кніжкі такія вядомыя палітыкі і грамадскія дзеячы як Анатоль Лябедзька, Андрэй Дынько, Алесь Чыгір, Франак Вячорка ды іншыя.

Праводзілі прэзентацыю укладальнікі кніжкі Антось Каліноўскі і Сяржук Лацінскі, дзённікі якіх таксама трапілі ў кнігу. Тут можна ўбачыць каляровыя ілюстрацыі і невялікую фотахроніку затрыманняў і правапарушэнняў у дачыненні да дэмактывістаў.










Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі