У Бабруйску кандыдат адначасова стаў чальцом выбарчай камісіі

Цікавае супадзенне адбылося ў Бабруйску. Начальнік Упраўлення працы Бабруйскага гарвыканкама Наталля Казакова адначасова з’яўляецца і кандыдаткай у дэпутаты, і чальцом выбарчай камісіі. Што праўда, не па адной і той самай акрузе.
Камісія знаходзіцца ў будынку Упраўлення па працы і сацыяльнай абароне, то бок непасрэдна па месцы працы спадарыні Казаковай. Як паведамляецца, вылучалі на гэтую пасаду Наталлю Казакову адразу тры працоўныя калектывы.

На пытанні Еўрарадыё Наталля Казакова адказваць адмовілася, сказаўшы толькі, што гэта не пярэчыць заканадаўству: “Есць людзі, якія гэтым займаюцца. Вось іх і пытайцеся. Без каментароў”.

Кандыдат у дэпутаты не ўдакладніла, якія канкрэтна людзі гэтым займаюцца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі