У Бабруйску дарожныя арганізацыі “закапалі мільён долараў”

3,3 млрд. рублёў — больш за мільён долараў — было выдаткавана на ямкавы рамонт дарог у Бабруйску ў 2009 годзе. А вось якасць дарожнага пакрыцця пасля зімы проста жудасная.  Вуліца Крылова на дадзены момант наагул не мае ніякага пакрыцця, а нядаўна ў гарадскога аўтобуса з пасажырамі ў салоне на чарговай яме проста вырвала задні мост разам з коламі... “Закапалі мільён долараў”, — пракаментаваў сітуацыю старшыня бабруйскага гарвыканкама Дзмітрый Бонахаў, паведамляе газета “Вячэрні Бабруйск”.

Па словах Бонахава, грошай на ямкавы рамонт дарог да канца года з бюджэта горада не будзе выдзяляцца наагул. Толькі грошы на першаснае пакрыццё дарог. У выпадку псавання пакрыцця ўсё выдаткі па рамонце будуць кампенсавацца за кошт арганізацый, якія ажыццяўлялі пакрыццё.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі