У Бабруйску брамніка "Нёмана" Курганскага з поля забрала хуткая дапамога

У Бабруйску брамніка "Нёмана" Курганскага з поля забрала хуткая дапамога

У суботу, 7 траўня, праходзяць матчы 6-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі. Брэсцкае "Дынама" і "Славия" ў прысутнасці 1100 гледачоў згулялі ўнічыю 0:0. Як сказаў пасля матчу галоўны трэнер мазыран Юрый Пунтус, брамнікі былі лепшымі гульцамі ў камандах, таму вынік ён лічыць справядлівым.

У Бабруйску "Белшына" і гродзенскі "Нёман" згулялі ўнічыю 1:1. Лік адкрыў Віталь Булыга на 38-й хвіліне, але на 78-й Артур Бомбель забівае гол у адказ. Неўзабаве за другую жоўтую картку быў выдалены з поля Арцём Канцавы і госці апынуліся ў меншасці (агулам за матч было паказана 8 жоўтых карткі і адна чырвоная). "Белшына" пайшла ў атаку, каб вырваць перамогу. Перарываючы адну з атак, на 85-й хвіліне сур'ёзную траўму атрымаў брамнік "Нёмана" Сяргей Курганскі. Некалькі хвілін яму аказвалі дапамогу на полі, а пасля яго забрала хуткая дапамога.

На стадыёне футбольнага клуба "Мінск" "Крумкачы" сёння гуляюць з "Гарадзеяй", пачатак а 18-й гадзіне. Мікашэвіцкі "Граніт" у Лунінцы прымае салігорскі "Шахцёр". Яшчэ чатыры матчы тура пройдуць 8 траўня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі