У аўторак у Беларусі чакаюцца дажджы і навальніцы

У аўторак у Беларусі чакаюцца дажджы і навальніцы

У аўторак, 3 жніўня, у Беларусі месцамі чакаюцца дажджы і навальніцы. Уначы месцамі на поўначы парывы ветру будуць дасягаць 15-18 м/с.

У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад +9 да +15 градусаў (у Мінску — 12-14 цяпла), у дзённыя гадзіны — ад +20 на поўначы краіны да +26 градусаў на поўдні (у сталіцы — ад +21 да +23).

Сіноптыкі прагназуюць, што гэты тыдзень у Беларусі будзе цёплы (тэмпература паветра будзе дасягаць +28), але з дажджамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі