У аўторак чакаюцца залевы з градам і шквалісты вецер

На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, днём месцамі чакаюцца моцныя залевы, магчымы град, адзначае БЕЛТА. Уначы ў асобных раёнах, днём на значнай частцы тэрыторыі краіны прагрымяць навальніцы.



Уначы і зранку ў асобных раёнах з'явіцца туман. Вецер будзе паўднёва-ўсходні, 4-9 метраў за секунду. Удзень пры навальніцах месцамі чакаецца шквалістае ўзмацненне з парывамі да 15-20 метраў за секунду.



Тэмпература паветра ўначы складзе +10...+16 градусаў, удзень будзе ад +18 па захадзе да 27 градусаў цяпла па ўсходзе краіны.

Фота Еўрарадыё

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі