У Англіі наведвальнікі каляднага парка збілі Санта Клаўса, эльфаў і ахову

У англійскім калядным парку забаў Lapland New Forest незадаволеныя коштам і сервісам наведвальнікі збілі Санта Клаўса, траіх эльфаў і двух ахоўнікаў.
Акрамя таго, акцёр, які выконваў ролю снегавіка, даведзены да адчаю абразамі наведвальнікаў, сышоў дадому, нават не пераапрануўшыся. Брытанцы былі незадаволеныя высокімі коштамі на квіткі (25 фунтаў) і вялізнымі чэргамі каля ўваходу ў парк.

Таксама іх незадаволенасць выклікаў той факт, што Санта Клаўс адмаўляўся браць дзяцей на калені і патрабаваў лішнія дзесяць фунтаў за права сфатаграфавацца побач з ім.

Акрамя таго, наведвальнікі сцвярджаюць, што неаднаразова заўважалі Санта Клаўса з цыгарэтай.

Корреспондент.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі