У АГП пратэстуюць супраць мандата Канапацкай у Палату прадстаўнікоў

У АГП пратэстуюць супраць мандата Канапацкай у Палату прадстаўнікоў

Кіраўнік Мінскай абласной арганізацыі Абʼяднанай грамадзянскай партыі Віктар Малочка вырашыў пакінуць партыйную пасаду. У каментары Радыё "Свабода" ён патлумачыў сваё рашэнне тым, што партыя пагадзілася з дэпутацтвам Ганны Канапацкай у Палаце прадстаўнікоў.

Малочка заяўляе, што Канапацкая не перамагла на выбарах, а была прызначаная. "Я нічога ня маю супраць яе. Але я разважаю так: калі спадарыня Ганна хоча стаць дэпутатам, няхай напіша заяву аб выхадзе з партыі", — кажа актывіст.

Сын Малочкі Аляксандр, які працуе электраслесарам на „Беларуськаліі“, таксама балатаваўся ў дэпутаты — па Салігорскай гарадской выбарчай акрузе №68. Сын і бацька мяркуюць, што Малочка-малодшы перамог у сваёй акрузе, але перамогу ў яго скралі падтасоўкамі. Бацька і сын Малочкі не выключаюць, што надалей абодва могуць выйсці з партыі на знак пратэсту.

Старшыня АГП Анатоль Лябедзька не бачыць вялікай бяды ў сітуацыі. Па яго словах, большая частка выступае за тое, каб выкарыстаць мандат Ганны Канапацкай для зменаў у заканадаўстве. Дэмарш Малочкі ён ацэньвае як правільны: "У нас такі ўнутрыпартыйны закон — калі ты маеш нейкую пасаду, то мусіш выконваць рашэньні бальшыні. А шараговы сябра партыі можа з нечым не пагаджацца, мець свой погляд на праблему і адстойваць свой пункт гледжання".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі