У адной з загінулых супрацоўніц слуцкай кавярні засталося двое дзяцей

У адной з загінулых супрацоўніц слуцкай кавярні засталося двое дзяцей

Новыя падрабязнасці трагедыі ў Слуцку з гібеллю дзвюх жанчын у харчблоку кавярні паведаміў тэлеканал СТБ у вечаровай праграме “24 гадзіны”. Па інфармацыі Следчага камітэту, разглядаюцца розныя версіі здарэння, у тым ліку атручэнне чадным газам. 5 лютага кавярня працавала па спецзамове, жанчыны гатавалі ежу для мерапрыемства. Па факце службовай халатнасці, якая пацягнула за сабой гібель двух чалавек, распачатая крымінальная справа. Старшыня Следчага камітэту ўзяў яе на асабісты кантроль.

Тэлеканал СТБ удакладняе, што трагедыя адбылася на вуліцы Серпухаўскай. Дзве жанчыны, якія жылі насупраць установы, гатавалі для банкета, будынак быў зачынены на спецабслугоўванне. Целы знайшла цырульніца, сяброўка адной з загінулых, якая працавала побач.

Адна з ахвяраў гэтай трагедыі тыдзень таму засялілася ва ўласную кватэру, у другой сіротамі засталіся двое дзяцей.  

Мясцовыя жыхары занепакоеныя гэтым здарэннем і кажуць, нібыта чулі пра ўцечку газу даўно, але на гэта ніхто не звяртаў увагі. Адна з суседак вельмі хвалюецца, бо збіралася адзначаць юбілей у гэтай кавярні. 

27 студзеня падобнае здарэнне адбылося ў Барысаве: паводле папярэдняй версіі, ад чаднага газу загінулі шэсць чалавек, у тым ліку двое дзяцей.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі