Турысты будуць падарожнічаць па Беларусі на верталётах Мінабароны

Верталёты Міністэрства абароны будуць выкарыстоўвацца для падарожжаў турыстаў па Беларусі.  Паводле словаў міністра спорта і турызма Аляксандра Грыгарава, запланаванае стварэнне трох турыстычных маршрутаў, на якіх будзе выкарыстоўвацца вайсковая авіяцыйная тэхніка.

Мяркуецца, што яны з’явяцца ў раёне Мінскага мора, населенага пункта Сілічы, а таксама ў Віцебскай вобласці падчас “Славянскага базару”. Міністр удакладніў, што ў Міністэрства абароны ёсць не толькі вайсковыя верталёты, але і грамадзянскія, паведамляе “Інтэрфакс”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі