Трэнеры зборнай Беларусі па хакеі заявілі на чэмпіянат свету 18 гульцоў

Сёння ў Канадзе адкрываецца 72-і чэмпіянат свету па хакеі. Зборная Беларусі стартуе ў турніры заўтра, 3 траўня. Першы паядынак яна правядзе з камандай Швецыі, ён пачнецца ў 20.00 па мінскім часе. Усе каманды-ўдзельніцы мусілі сёня падаць заявачныя спісы гульцоў. У склад павінны быць уключаныя максімум 23 чалавекі — не меней за 15 палявых хакеістаў і мінімум 2 галкіперы. Трэнерскі штаб зборнай Беларусі ўлучыў у заяўку на чэмпіянат свету ўсяго 18 гульцоў - двух варатароў, шасцярых абаронцаў і дзесяцярых нападнікаў.

Пры гэтым прадугледжваецца, што да нацыянальнай зборнай могуць далучыцца абаронца Руслан Салей з "Каларада", а таксама тройка форвардаў з "Манрэаля" (Андрэй і Сяргей Касціцыны і Міхаіл Грабоўскі).

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі