Трансляцыю “Оскара” беларусы пабачаць жыўцом

Уночы 8 марта беларускія тэлеглядачы упершыню ўбачаць цырымонію “Оскар” жыўцом. Трансляцыя на Першым нацыянальным канале пачнецца ў 3:30 па беларускім часе, што не вельмі зручна. Але для тых, хто не зможа паглядзець “Оскар-2009” уночы, у вячэрнім эфіры 8 сакавіка прадугледжаны паказ скарочанай тэлеверсіі шоў. Сёлетняя цырымонія ўручэння кінапрэмій асабліва цікавая для беларусаў. Сярод намінантаў — кароткаметражны фільм ірландскага кінарэжысёра Хуаніты Ўілсан “Дзверы”, зняты паводле твораў Святланы Алексіевіч.

Весці цырымонію будуць Стыў Марцін і Алек Болдуін. Каментаваць трансляцыю ў эфіры Першага нацыянальнага канала будзе кінакрытык Ігар Сукманаў, паведамляе газета "Рэспубліка".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі