Томас: ЕС не ставіць Беларусь перад выбарам паміж сабой і Расіяй

Еўрасаюз не ставіць Беларусь перад выбарам паміж сабой і Расіяй. Такую заяву 2 лютага на прэс-канферэнцыі ў Мінску зрабіла Размары Томас, амбасадар Вялікабрытаніі, якая прадстаўляе ў Беларусі старшыню ЕС Іспанію. "Было бы ідэальна і вельмі пажадана, каб Беларусь захоўвала добрыя адносіны з Расіяй і працягвала развіваць супрацоўніцтва з ЕС", — перадае БелаПАН словы спадарыні Томас.

Дарэчы, у кастрычніку 2009 года, прымаючы ў Томас даверчыя граматы, Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ЕС у дачыненні да Беларусі дапускае метадалагічныя памылкі. "Вы павінны зразумець, што нас не трэба ставіць перад выбарам: або Еўрасаюз, або Ўсход, Расія", — сказаў ён. Лукашэнка ўказаў на шматвектарнасць палітыкі, якую першапачаткова абвясціла Беларусь.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі