Тэрміны аднаўлення выдачы амерыканскіх візаў у Мінску пакуль невядомыя

Па-ранейшаму застаюцца невядомымі тэрміны аднаўлення выдачы амерыканскіх візаў у амбасадзе ЗША ў Мінску. Пра гэта заявіў часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Джонатан Мур.  Ён нагадаў, што амбасада прыпыніла выдачу візаў у сувязі з патрабаваннем беларускіх уладаў скараціць колькасць амерыканскіх дыпламатаў у Мінску.

Спадар Мур парадзіў падаваць дакументы на атрыманне візаў у амбасады ЗША ў суседніх краінах, напрыклад, Украіне і Расіі. Пры гэтым ён падкрэсліў, што амбасада ў Беларусі працягвае выдаваць "некаторыя катэгорыі візаў у Мінску, уключна з экстраннымі выпадкамі".

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі