Таварыства аховы помнікаў заклікае байкатаваць тавары і паслугі "Трайпла"

Абаронцы спадчыны прапануюць байкатаваць усе тавары і паслугі, якія прадастаўляе кампанія "Трайпл". Нагодай для гэтага стаў удзел кампаніі ў знішчэнні помнікаў архітэктуры, паведаміў Еўрарадыё кіраўнік таварыства Антон Астаповіч. У прыватнасці, па словах гісторыка, "Трайпл", парушаючы ахоўнае заканадаўства, паставіў будынак на скрыжаванні вуліцаў Багдановіча, Заборскага і Старажоўскай. Акрамя таго, кампанія ўдзельнічае ў пабудове гатэля Kempinski на месцы першай мінскай электрастанцыі (каля будынку цырка).

Астаповіч: "І атрымліваецца так, што калі мы набываем паслугі і тавары "Трайпла", мы фінансуем знішчэнне нашай гісторыка-культурнай спадчыны. Таму я і заклікаю: каму дарагая спадчына - не трэба фінансаваць руйнавальнікаў і парушальнікаў заканадаўства".

Астаповіч адзначыў, што заклікае байкатаваць усе тавары і паслугі кампаніі, якая належыць вядомаму бізнэсоўцу Чыжу: напоі "Трайпл", кавярні (напрыклад, "Салодкі фальварак"), гарналыжны комплекс "Лагойск", футбольны клуб "Дынама" (Мінск) і г.д.

Па словах Астаповіча, неафіцыйна сваю падтрымку байкоту вфыказалі сябры такіх грамадскіх аб'яднанняў, як "Гісторыка", IKAMOS. Палітычныя партыі захоўваюць маўчанне. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі