Таранціна правядзе майстар-клас у Канах

Знакаміты рэжысёр дасць урокі рэжысёрскага і сцэнарнага майстэрства студэнтам на 61-м Канскім кінафэсце, які пройдзе з 14 па 25 траўня 2008 года. Гэта не першы майстар-клас, які праводзіцца ў рамках кінафестывалю. Раней сваімі сакрэтамі з цікаўнымі дзяліліся Марцін Скарсэзэ, Стывен Фрырс, Вонг Карвай, Сідні Полак і іншыя мэтры рэжысуры.

Трэба адзначыць, что ў 2004 годзе журы Канскага кінафэсту пад кіраўніцтвам Таранціна прысудзіла "Залатую пальмавую галінку" фільму Майкла Мура "Фарэнгейт 9/11".

Сам Таранціна атрымаў сусветную вядомасць і "Залатую пальмавую галінку" за стужку "Крымінальнае чытво" 1994 года.

Раней паведамлялася, што на 61-м Канскім кінафэсце адбудзецца прэм'ера карціны Стывена Спілберга "Індыяна Джонс і каралеўства крышталёвага чэрапа", а ганконгскі рэжысёр Вонг Карвай прадставіць абноўленую версію сваёй карціны 1994 года "Прах часу".

Фота: www.tvcenter.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі