Танней, чым у нас, капучына каштуе ў Турцыі, Польшчы, Малдове і Іспаніі

На сайце movehub.com з’явіўся рэйтынг краінаў паводле індэксу спажывецкіх цэнаў. Гэты індэкс ствараўся на аснове цэнаў на харчовыя прадукты, транспарт, вячэру ў рэстаране і інш.

За аснову ўзяты індэкс спажывецкіх цэнаў у Нью-Ёрку. Ён роўны 100%. Беларусь мае індэкс 50%: гэта значыць, што цэны ў нашай краіне напалову меншыя за нью-ёркскія. Сярод нашых суседзяў на тым жа ўзроўні цэны ў Літве з Латвіяй. Вышэйшыя — у Расіі (каля 60%), ніжэйшыя — ва Украіне і Польшчы (каля 40%). Найвышэйшыя цэны ў Еўропе ў Швейцарыі і Нарвегіі (больш за 110%), найніжэйшыя — у Малдове, Македоніі і Грузіі (менш за 40%).

Рэйтынг Еўрарадыё

З дапамогай найбуйнейшай у свеце базы дадзеных пра гарады і краіны Numbeo Еўрарадыё стварыла свой рэйтынг спажывецкіх цэнаў сярод некаторых краінаў Еўропы.

Індэкс складаецца з сумы 6 паказнікаў: сярэдняя цана 1 кубачка капучына ў рэстаране, сярэдняя цана вячэры ў дарагім рэстаране, сярэдняя цана 1 кг. бульбы на рынку, сярэдняя цана месячнага абанемента на фітнэс, сярэдні тарыф таксі за 1 км, сярэдняя цана рэнты аднапакаёўкі ў цэнтры горада.

У рэйтынг трапілі самыя бедная і багатая краіна Еўропы, некаторыя краіны-суседкі Беларусі, і некаторыя папулярныя турыстычныя краіны для беларусаў.
 

У Беларусі сярэдняя цана кубачка капучына — 2,3 долара. Даражэй толькі ў Германіі (2,8), Францыі (2,8) і Нарвегіі (4,7). Найтаннейшы — у Малдове (1,3 долара) і Іспаніі (1,8 долара).

А павячэраць у дарагім рэстаране нашай краіны каштуе 11 долараў, даражэй толькі ў Францыі (13,2 долара) і Нарвегіі (амаль 20 долараў). Найтаннейшая вячэра — у Малдове (3,9 долара) і Турцыі (4,6 долара).

Найтаннейшы кілаграм бульбы можна набыць у Беларусі (0,3 долара), найдаражэйшы — у Нарвегіі (2,1 долара).

За месячны абанемент на фітнэс у Беларусі давядзецца выдаткаваць 36 долараў. Танней толькі ў Германіі (32,9 долара), Польшчы (31,3 долара) і Малдове (27,6 долара). Даражэй за ўсё ў той жа Нарвегіі (амаль 60 долараў).

Найтаннейшы тарыф таксі за 1 км — у Малдове (0,2 долара) і Беларусі (0,55). У Германіі і Нарвегіі будзе каштаваць амаль 2 долары.

Зняць аднапакаёўку ў цэнтры вялікага горада танней за ўсё можна ў Малдове (209 долары) і Турцыі (293 долары). У Нарвегіі — 1263 долары.

Такім чынам, краінай з найніжэйшымі цэнамі ў нашым рэйтынгу можна лічыць Малдову, з найдаражэйшымі — Нарвегію. Беларусь месціцца ў сярэдзіне рэйтынга паміж Латвіяй і Іспаніяй.

Сярэднія кошты на некаторыя тавары і паслугі ў доларах

Краіна

Кубак капучына

1 кг бульбы

Тарыф таксі за 1 км

Месячны абанемент на фітнэс

Вячэра ў дарагім рэстаране

Рэнта аднапакаёўкі ў цэнтры вялікага горада

Сумарны індэкс цэнаў

Малдова

1,3

0,5

0,22

27,6

3,9

209

243

Турцыя

2,3

0,7

0,86

39,7

4,6

293

341

Польшча

1,9

0,46

0,60

31,3

4,8

371

410

Латвія

2,0

0,4

0,78

43,4

6,6

359

412

Беларусь

2,3

0,3

0,55

35,9

11,0

451

501

Іспанія

1,8

1,0

1,12

44,3

11,0

536

595

Германія

2,8

1,5

1,95

32,9

8,8

606

654

Францыя

2,8

1,6

1,65

48,2

13,2

681

748

Нарвегія

4,7

2,1

1,95

59,5

19,4

1263

1351

Фота: movehub.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі