Сёння ўвечары вырашыцца лёс "Белай вежы"

Кіраўніцтва мінскага клуба-казіно "Белая вежа" сцвярджае, што інфармацыя пра закрыццё з'явілася заўчасна. Мэнэджэр Аляксандр у інтэрвію Еўрарадыё распавёў, што лёс папулярнага казіно будзе вырашацца сёння ўвечары: Аляксандр: "Разумееце, пакуль яшчэ рана казаць пра нейкія высновы. У нас яшчэ нарада будзе ўвечары. Ня трэба заўчасна тапіць карабель, які яшчэ плыве. Пацверджанных актаў вы не бачылі? Не бачылі! Мы таксама!.."

Нагадаем, што прычынай магчымага закрыцця "Белай вежы" называюць падвышэнне арэнднай платы ў некалькі разоў.

Фота — "Белая вежа"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі