Сёння стартуе чарговы чэмпіянат Беларусі па футболе

Сёння стартуе 18-ы чэмпіянат Беларусі па футболе. За перамогу будуць змагацца 16 каманд вышэйшага дывізіёна.
Большасць футбольных спецыялістаў лічаць, што сёлета барацьбу за ўзнагароды будуць весці фаварыты мінулых гадоў — БАТЭ, "Гомель", "Шахцёр", а таксама сталічныя МТЗ-РІПА і "Дынама", паведамляе БЕЛТА.

Па выніках гэтага чэмпіянату вышэйшую лігу пакінуць тры самыя слабыя каманды, а з 1-й лігі ў "эліту" трапіць толькі пераможца. Такім чынам, у 2009 годзе вышэйшы дывізіён скароціцца да 14 каманд, а яшчэ праз год у ім будуць гуляць толькі 12 клубаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі